У Лепелі на кожны Дзень горада ўсталёўваюць па помніку

Лепель ў гэтыя выходныя святкуе сваё 572-годдзе. Свята пачалося з урачыстага адкрыцця помніка ў гонар усіх мясцовых жыхароў. Скульптура, усталяваная на плошчы Свабоды, так і называецца – «Лепельчанін».

Але новы «гараджанін» чамусьці больш падобны на вяскоўца – каля яго ног сядзяць скульптурныя парася з ягнём. У адной руцэ Лепельчанін трымае вялікую 5-капеечную манету нібыта 1805 года, а другой прыціскае да сябе пеўня. Праз плячо ў вусатага персанажа вісіць торба.

Варта адзначыць, што адкрываць новыя скульптуры да дня нараджэння горада ў Лепелі стала ўжо традыцыяй. Так, год таму каля ўвахода ў тутэйшы парк з’явіўся помнік заснавальніку горада – гетману Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. А два гады таму, да 570-годдзя горада, на беразе возера Лепельскае ўстанавілі помнік Русалачцы. Беларуская Русалачка, у адрозненні ад вядомай славутасці дацкага Капенгагена, вельмі паэтычная: яна сядзіць не на камені, а на пні, а ў руцэ трымае белы гарлачык.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ