Фэст Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве

12 верасня ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) прайшоў фэст Найсвяцейшага Імя Марыі. Мноства вернікаў сабралося ў касцёле каб ушанаваць Божую Маці. Прыехалі госці з іншых дыяцэзій Беларусі. Бачна было, як рупліва рыхтавалася парафія да свята. Пад кіраўніцтвам новага пробашча дэкана Докшыцкага дэканата кс. Рамана Мурзіча была добраўпарадкавана тэрыторыя, арганізавана святочная літургія і культурная праграма.
Фэст Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве. Фота Віктара Місевіча

Цэлебраваў Найсвяцейшую Ахвяру генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі кс. прэлат Францішак Кісель. Са словам Божым да прысутных звярнуўся кс. Аляксей Раманчук, выкладчык Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску. У гаміліі ён закрануў пытанне пераемнасці пакаленнямі рэлігійнага светапогляду і заклікаў вернікаў па прыкладу Марыі быць вернымі Богу.

Фэст Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве. Фота Віктара Місевіча

Пасля св. Імшы гасцінны пробашч запрасіў усіх парафіянаў і гасцей на канцэрт, які падрыхтаваў ансамбль народнай песні “Раніца” з Докшыцаў. У святочнай праграме прынялі ўдзел пісьменніца Ірына Жарнасек і паэт-гумарыст Міхась Мірановіч. Яны парадавалі гледачоў сваімі вершамі на маральна-этычную тэматыку. Усе ахвотныя маглі падсілкавацца пачастункамі, якія падрыхтавалі параф’янаўскія вернікі.

Фэст Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве. Фота Віктара Місевіча

Віншуючы Параф’янава са святам, жадаем жыхарам гэтай вёскі Божага благаслаўлення і матчынай апекі Нябеснай Заступніцы, якую яны так любяць і шануюць.

Фэст Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве. Фота Віктара Місевіча

Фэст Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве. Фота Віктара Місевіча

Фэст Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве. Фота Віктара Місевіча

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ