Віцебск. Сучасная гісторыя вачыма жыхароў

Краязнаўчая суполка “Таямніцы Віцебска” разам з моладзевым парталам Vitebsk4me распачынае новы праект па гісторыі горада Віцебска - “Віцебск. Сучасная гісторыя вачыма жыхароў.” У рамках праекта плануецца вызначыць праблемныя храналагічныя тэмы (20-25 тэм), якія раскрыюць гісторыю горада ў перыяд ад вызвалення Віцебска з-пад нямецка-фашысцкай акупацыі і да сённяшняга часу.
Віцебск. Сучасная гісторыя вачыма жыхароў

Для кожнай асобнай тэмы будуць выбраны людзі, якія жылі ў Віцебску ў азначаны час і былі актыўна ўключаны ў жыццё горада. З непасрэднымі ўдзельнікамі праекта будуць праведзены інтэрв’ю, якія будуць запісаныя і апрацаваныя валанцёрамі. Пры гэтым плануецца прыцягнуць да супрацоўніцтва не толькі звычайных гараджан, але і тых,хто ўплываў непасрэдна на гісторыю горада.

Вы можаце стаць непасрэдным удзельнікам праекта ў якасці:

валанцёра - збіраць і апрацоўваць інфармацыю, гутарыць з жыхарамі горада, а таксама самастойна даследваць адну з азначаных арганізатарамі тэм для напісання артыкулаў па гісторыі пасляваеннага Віцебска;

удзельніка – калі вам ёсць што распавесці па гісторыі горада, вы можаце зрабіць неацэнны ўнёсак у пашырэнне ведаў пра наш горад!

Змест праекта дапаможа раскрыць невядомыя старонкі гісторыі Віцебска і прыцягнуць увагу да мінулых і сучасных праблемаў горада.

Па выніках апытанняў будзе складацца мультымедыйны зборнік па гісторыі Віцебска, у які будуць уключаны не толькі размовы з жыхарамі, але і відэа-, фотаматэрыялы, афіцыйныя дакументы па гісторыі азначанага перыяду.

Па выніках складання зборніка плануецца правесці афіцыйную прэзентацыю вынікаў даследавання.

Праект будзе рэалізоўвацца з верасня па снежань 2011 года. Заяўкі на ўдзел конкурса вы можаце падаваць па азначаных ніжэй кантактах да 20 кастрычніка. Інфармацыю аб ходзе праекта можна даведацца ў суполцы “Таямніцы Віцебска”.

У вас ёсць унікальны шанец не толькі паўдзельнічаць у цікавым гістарычным праекце, не толькі развіць свае здольнасці даследчыка, але і ўпісаць сваё імя ў гісторыю нашага славутага горада. Далучайцеся!!!

Сувязь з арганізатарамі па тэлефоне 8-029-8940517 ці праз электронную пошту [email protected].

Меткі: ,

Чытайце яшчэ