Сяргей Рублеўскі напісаў кнігу пра першыя на Беларусі акцыі маўклівага супраціву

На мінулым тыдні вядомы віцебскі журналіст і літаратар Сяргей Рублеўскі прэзентаваў сваю новую кнігу “Маўчанне на ўвесь Божы свет”. Твор прысвечаны маўкліваму пратэсту жыхароў Лепельскага раёна пад час усесаюзнага перапісу 1937 году.
Сяргей Рублеўскі напісаў кнігу пра першыя на Беларусі акцыі маўклівага супраціву. Фота Сержука Серабро

У 1937 годзе ў СССР прайшоў перапіс насельніцтва, які потым быў прызнаны дэфектным, а супрацоўнікі ўпраўлення, якое праводзіла перапіс, рэпрэсаваныя. Пад час перапісу 230 чалавек з 52 сямей Стайскага і Пышнянскага сельсаветаў Лепельскага раёна адмовіліся адказваць на пытанні — у прысутнасці пераспісчыкаў яны зацята маўчалі.

Сяргей Рублеўскі напісаў кнігу пра першыя на Беларусі акцыі маўклівага супраціву. Фота Сержука Серабро

Сяргей Рублеўскі вывучыў шэраг архіўных дакументаў, асвятляючых перапіс 1937 года на Лепельшчыне, а таксама здолеў сустрэцца з дзецьмі “лепельскіх маўчальнікаў”. Гэтыя матэрыялы і ляглі ў аснову кнігі “Маўчанне на ўвесь Божы свет”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ