Шэсць жыхарак Віцебскай вобласці ўзнагароджаныя ордэнам Маці

Шэсць жанчын, якія пражываюць ў Віцебскай вобласці, 29 верасня щказам №435 Аляксандра Лукашэнкі былі ўзнагароджаныя ордэнам Маці.

Шэсць жыхарак Віцебскай вобласці ўзнагароджаныя ордэнам МаціЗа нараджэнне і выхаванне пяці больш дзяцей ордэнам узнагародзілі: Грыбоўскую Наталлю Вячаславаўну — хатнюю гаспадыню з вёскі Бароўка Верхнядзвінскага раёна, Заяц Веру Васільеўну — брыгадзіра камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Полацкага раёна «Зялёнка», Каліну Алену Іванаўну — жывёлавода камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Шзгалава» Бешанковіцкага раёна, Кукурузяк Таццяну Фёдараўну — хатнюю гаспадыню з Чашнікаў, Таберка Ніну Паўлаўну — прадаўца магазіна «Залаты колас» адкрытага акцыянернага таварыства «Талачынскі элеватар», Шчарбакову Наталлю Міхайлаўну — настаўніцу Кашчынскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Чашніцкага раёна.

Узнагароджанне ордэнам Мацi праводзiцца пры дасягненнi пятым дзiцем узросту аднаго года i пры наяўнасцi ў жывых астатнiх дзяцей гэтай маці.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ