Больш пяцідзесяці адсоткаў віцяблян не ведаюць, што такое адпачынак

Варыянт адказу “Што такое адпачынак?” стаў самым папулярным у апытанні “Дзе вы сёлета адпачывалі?”, якое “Народныя навіны Віцебска” праводзілі цягам двух месяцаў.
Больш пацідзесяці адсоткаў віцяблян не ведаюць, што такое адпачынак

Не ведаюць, што такое адпачынак 54% чытачоў нашага сайта, такі адказ выбралі 485 чалавек. Яшчэ 23% наведнікаў (205 чалавек) адпачывалі на лецішчах, баронячы ўраджай бульбы ад каларадскіх жукоў.

Толькі 23% апытаных змаглі дазволіць сабе адпачынак на замежных курортах. Прычым 12% (107) выбралі “бліжняе замежжа” — Аўтаномную Рэспубліку Крым, а 6% (55 чалавек) адпачывалі ў Еўропе.

Беларускія санаторыі апынуліся на перадапошнім месцы — усяго 3% нашых чытачоў, або 26 чалавек, аддалі перавагу адпачынку на айчыннай прыродзе. Менш набраў толькі паслярэвалюцыйны Егіпет — 2% (22 чалавекі).

Дзе вы сёлета адпачывалі/адпачываеце/адпачнеце?

  • Што такое адпачынак? (54%, Галасоў: 485)
  • На лецішчы: рабіў генацыд каларадскаму жуку! (23%, Галасоў: 205)
  • У Крыме: а горилка - це горилка! (12%, Галасоў: 107)
  • У Францыі: Куршавель наша ўсё! (6%, Галасоў: 55)
  • У беларускім санаторыі: карміў родных камароў! (3%, Галасоў: 26)
  • У Ягіпце: вывучаў досвед сеткавых рэвалюцый! (2%, Галасоў: 22)

Усяго галасоў: 900

Loading ... Loading ...
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ