Футбольны клуб «Віцебск» пакінуў вышэйшую лігу

У другім пераходным матчы на сваім полі футбольны клуб "Віцебск" адолеў "Партызан" (2:1), але не забяспечыў сабе прапіскі ў вышэйшай лізе. У першым паядынку ў Мінску «Партызан» абыграў "Віцебск" (2:0) і па суме дзвюх сустрэч стаў пераможцам супрацьстаяння.

Сталічны клуб вярнуўся ў вышэйшую лігу, адыграўшы сезон у першай лізе. "Віцебск" з 1992 года ўдзельнічае ў вышэйшай лізе (акрамя сезонаў 2003 і 2005 гадоў). Найвышэйшыя дасягненні землякоў – 2-е месца ў 1993 і 1995 гадах, 3-е месца – у 1994 і 1997 гадах, паведамляе goals.by

Меткі: ,

Чытайце яшчэ