У Оршу пачне хадзіць электрацягнік бізнэс-класа

З Мінска ў Оршу з 24 снежня пачне хадзіць швейцарскі электрацягнік бізнэс-класа. Ён будзе дастаўляць пасажыраў двойчы ў дзень. Час адпраўлення са сталіцы - у 7.38 і 15.24.
У Оршу пачне хадзіць электрацягнік бізнэс-класа. Фото photo.bymedia.net

Праехацца ў камфартабельным электрацягніку да Оршы з Мінска будзе каштаваць 11 760 рублёў. Час у шляху - 2 гадзіны 18 хвілін. Прыпынкі электрычка будзе рабіць у Смалявічах, Жодзіна, Барысаве, Крупках і Талачыне.

У Оршу пачне хадзіць электрацягнік бізнэс-класа. Фото photo.bymedia.net

Акрамя таго, у перадсвяточныя дні Беларуская чыгунка прызначыць і дадатковыя цягнікі ў Брэст, Гомель, Віцебск, Гродна і Магілёў.

У Оршу пачне хадзіць электрацягнік бізнэс-класа. Фото photo.bymedia.net

Паводле kp.by

Меткі: ,

Чытайце яшчэ