Павел Севярынец ініцыяваў стварэнне аргкамітэта па дапамозе Сяргею Каваленку

У віцебскім Еўрапейскім клубе 30 снежня адбыўся сход мясцовых дэмакратычных актывістаў, на якім разглядаліся спосабы магчымай дапамогі актывісту КХП БНФ Сяргею Каваленку, які зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары. Сход быў арганізаваны па ініцыятыве сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, які прыехаў дадому ў Віцебск, атрымаўшы трохдзённы адпачынак на “хіміі” ў вёсцы Куплін Брэсцкай вобласці.
Павел Севярынец ініцыяваў стварэнне аргкамітэта па дапамозе Сяргею Каваленку. Фото Сергея Серебро

Нагадаем, што ў 2010 годзе Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску, атрымаў за гэта тры гады так званай «хатняй хіміі». Зараз яму пагражае турэмнае зняволенне нібыта за парушэнне рэжыму адбыцця ўмоўнага пакарання. У СІЗА Каваленка ўжо паўтары тыдні трымае галадоўку на знак пратэсту. На думку Севярынца, “Каваленка – гэта ўжо 15-ты палітвязень, які ёсць у Беларусі”.

Павел Севярынец ініцыяваў стварэнне аргкамітэта па дапамозе Сяргею Каваленку. Фото Сергея Серебро

На сходзе абмяркоўваліся дыпламатычныя, праваабарончыя, міжнародныя, інфармацыйныя і фінансавыя захады дапамогі зняволенаму і ягонай сям’і. Чарговае судовае пасяджэнне па справе Каваленкі пройдзе 12 студзеня. І віцебскія актывісты збіраюцца аказаць яму масавую падтрымку ў судзе.

Маці віцебскага актвіста Лідзія Каваленка. Фото Сергея Серебро

На сходзе прысутнічалі родныя Сяргея – ягоная маці Лідізія Каваленка і жонка Алена. Па словах апошняй, у яе мужа зараз значна пагоршылася здароўе. І таму яна, калі ў СІЗА ёй дазволяць спатканне з Сяргеем, збіраецца прасіць яго спыніць галадоўку. Вельмі непакоіцца за сына і маці. Жанчына падрыхтавала зварот, які плануе разаслаць у праваабарончыя арганізацыі, замежныя амбасады і АБСЕ.

Павел Севярынец ініцыяваў стварэнне аргкамітэта па дапамозе Сяргею Каваленку. Фото Сергея Серебро

У Сяргея і Алены Каваленкаў двое малых дзяцей – шасцігадовы сын і дачка, якой ўсяго паўгады. І фінансавая сітуацыя ў іхняй сям’і складаная: застаўшыся без мужа і бацькі, Алена з дзецьмі жывуць толькі на тыя грошы, якія жанчына атрымлівае ў якасці дапамогі па догляду за дзіцём. Калі хтосьці жадае аказаць дапамогу, ён можа пералічыць грошы на рахунак № 01073849 у віцебскім аддзяленні Беларусбанка 201/85 (да запатрабавання) на імя Каваленкі Алены Юр’еўны.

Жонка віцебскага актывіста Алена Каваленка. Фота Сержука Серабро

Павел Севярынец і Лідзія Каваленка. Фота Сержука Серабро

Меткі: ,

Чытайце яшчэ