Уладзіслава Кавалёва расстралялі

Сёння, 16 сакавіка, на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску прышоў ліст з Вярхоўнага суда, у якім паведамляецца, што прысуд у адносінах да Уладзіслава Кавалёва прыведзены ў выкананне.

Любоў Кавалёва атрымала ліст пра страту свайго сына Уладзіслава. Фота Сержука Серабро / Lyubov Kovalyova received a letter about execution of his son Vladislav. Photo Serge Serebro

Ліст прышоў на імя Любові Кавалёвай, маці Уладзіслава Кавалёва. Жанчына сама дастала яго з паштовай скрыні. За подпісам намесніка старшыні Вярхоўнага суда Калінковіча ідуць 2 страшных сказы: «Сообщаю, что приговор Верховного суда Республики Беларусь от 30 ноября 2011 года в отношении Вашего сына Ковалева Владислава Юрьевича приведен в исполнение. Свидетельство о регистрации смерти Вы можете получить в отделе ЗАГСа администрации Первомайского района города Витебска».

Паведамленне Вярхоўнага суда пра страту Уладзіслава Кавалёва. Фота Сержука Серабро / from The report of the Supreme Court saying that the sentence of your son Vladislav Kovalyov has been carried into effect. Photo Serge Serebro

Нагадаем, што за два дні да гэтага, 14 сакавіка, сталя вядома, што Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб непамілаванні Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

Лекі побач з фотаздымкам Уладзіслава Кавалёва ў пакоі яго маці. Фота Сержука Серабро / Sedatives near to the photo of Vladislav Kovalyov in the room of his mother in Vitebsk. . Photo Serge Serebro

Любоў Кавалёва атрымала ліст пра страту свайго сына Уладзіслава. Фота Сержука Серабро / Lyubov Kovalyova received a letter about execution of his son Vladislav. Photo Serge Serebro

Малодшая сястра Уладзіслава Кавалёва спрабуе супакоіць маці. Фота Сержука Серабро / Younger sister of Vladislav Kovalyov tries to reassure his mother. Photo Serge Serebro

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ