Чарніцы на хуткасць зноў будуць збіраць пад Полацкам

Каля вёскі Заазер’е ў Полацкім раёне на Купалле, 7 ліпеня, пройдзе чарнічны чэмпіянат. Падобнае свята-спаборніцтва для ягаднікаў ладзіцца тут ужо другі год запар.

Сёлета чэмпіянат сабраў амаль у два разы больш удзельнікаў. Спаборнічаць будуць каманды з сельсаветаў, школ, бальніц, розных прадпрыемстваў. Збор чарніц пачнецца ў 7.30. А ўжо апоўдні журы будзе ўзважваць, хто сколькі сабраў. Пераможцы атрымаюць мяккія цацкі – падушачкі-чарнічкі. А трафей можна будзе сабраць дадому, на варэнне. Ці на месцы прадаць спажыўкааперацыі.

Паводле БелТА.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ