Праз заступніцтва святой Ганны, вернікі ў Мосары з пакалення ў пакаленне – сведкі Бога ў свеце

У Мосары ў 1775-90 гадах Роберт і Ганна Бжастоўскія, род якіх валодаў Мосарам амаль 200 гадоў, пабудавалі прыгожы палац у стылі класіцызму, які, нажаль не захаваўся, а ў 1792 годзе яны фундавалі каталіцкую святыню пад тытулам святой Ганны, нябеснай апякункі жонкі фундатара.
У гэтым годзе Мосарская парафія ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, святкавала 220 гадоў святыні

У гэтым годзе Мосарская парафія ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, святкавала 220 гадоў святыні. Гэта значная дата і таму варта было ўшанаваць усіх продкаў, якія чынілі дабрыя справы на Мосарскай зямлі і былі сведкамі веры ў Бога.

У гэтым годзе Мосарская парафія ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, святкавала 220 гадоў святыні

У суботні вечар у парафіі урачыста быў адчынены і асвечаны “Дом Пілігрыма”, які будзе чакаць пілігрымаў, якія шукаюць Божага супакою і прагнуць наталіць Божай ласкай свае духоўныя прагненні, змогуць знайсці ў ім прытулак, каб адпачыць душою і спыніцца на больш працяглы час у Мосарскім Санктуарыі.

У гэтым годзе Мосарская парафія ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, святкавала 220 гадоў святыні

На ўрачыстай Святой Літургіі, якую цэлебраваў ксёндз Аляксей, навуку прамовіў казнадзей-францішканін айцец Міраслаў Капчэўскі, ў якой звярнуў асаблівую ўвагу на падзяку продкам гэтай зямлі, асабліва роду Бжастоўскіх, якія былі вельмі адданыя пану Богу, а таксама на прыклад святой Ганны ў Божым плане збаўлення, якая паказала і дала чалавецтву праз Панну Марыю Самаго Бога – Езуса Хрыста, нашага Пана, так і Мосарскія вернікі з пакалення ў пакаленне перадавалі прыгожыя традыцыі хрысціянскай веры, былі сведкамі адданасці Богу!

Напрыканцы святкавання вернікі надзякавалі свайму душпастыру ксяндзу Аляксею Юркайцю з нагоды гадавіны святарскага пасвячэння, якая прыпадае 25 ліпеня, і павіншавалі 29 ліпеня з 29-ым днём нараджэння, жадаючы моцнага здароўя душы і цела, Божага благаслаўлення і Духа Святога ў душпастырстве!

Мосарская святыня, сапраўды, надзелена асаблівай Божай ласкай – увесь час у ёй маліліся, прыходзілі да рэліквій шматлікія людзі. Хоць гэты касцёл шмат перажыў і ліхалеццяў за часы свайго існавання: пабачыў і тры вайны, і спробы ператварыць яго ў царкву, а ў 1960-80-ых гадах - увогуле ледзь не зачыненне. Але ўсе пагрозы былі бяздзейсныя - касцёл заўсёды заставаўся святыняй.

Таму жыхары парафіі захавалі прыгожыя старадаўнія традыцыі і веру. І гэтае сведчанне жывой і праўдзівай веры, няхай жа праз заспупніцтва святой Ганны, надалей трывае з пакалення ў пакаленне і прыносіць багаты плёны для навяртання людзей і Божага Валадрства!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ