Невядомая турэцкая кампанія пабудуе на Дзвіне дзве гідраэлектрастанцыі

Дамова пра будаўніцтва Бешанковічскай і Верхнядзвінскай гідраэлектрастанцый падпісаная 30 ліпеня паміж Міністэрствам энэргетыкі Беларусі і турэцкай кампаніяй “CET Construction Engineering Trading Ltd.”
Невядомая турэцкая кампанія пабудуе на Дзвіне дзве гідраэлектрастанцыі. Фота Сержука Серабро

Магутнасць будучых ГЭС мяркуецца ў 48 мгВт у Бешанковічах і 20 мгВт — у Верхнядзвінску. Агульны кошт праекту складзе 300 мільёнаў долараў. Завяршыць будаўніцтва плануецца за тры гады, потым электрастанцыі яшчэ 30 гадоў будуць знаходзіцца ва ўласнасці турэцкай кампаніі, якая будзе прадаваць электраэнэргію Беларусі па 6 цэнтаў за кілават. Пасля гэтага абедзьве ГЭС перайдуць ва ўласнасць беларускай дзяржавы.

Нажаль, у кампаніі з досыць дзіўнай назвай “CET Construction Engineering Trading Ltd.”, якая збіраецца пабудаваць у Беларусі два энергетычных аб’екты, не аказалася інтэрнэтсайта. Адзінае, што ўдалося знайсьці, гэта тое, што фірма зарэгістраваная ў 1998 годзе і мае менш за 5 працаўнікоў.

Пра яе кіраўніка Эрхана Айдынера, які падпісываў дамову, вядома крыху болей. Напрыклад некалькі яго кампаній, якія займаліся будаўніцтвам жылля ў Казахстане, маюць запазычанасць па падатках. А ў 2005 годзе супраць спадара Айдынера, як дырэктара ТАА “Казартстрой”, была ўзбуджана крымінальная справа, бо па яго віне загінулі 4 працаўнікі гэтага таварыства. Яшчэ 65 працаўнікоў “Казартстроя” былі вымушаныя звярнуцца з лістамі да прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў Турцыі з просьбай дапамагчы ім вярнуцца дадому з Казахстана, бо яны не атрымлівалі заробак больш чым паўгода.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ