У Браславе пройдзе сярэднявечны фэст “Меч Брачыслава”
З 18 па 19 жніўня на Замкавай гары ў Браславе будуць праходзіць дні сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава”. Мяркуецца, што ў мерапрыемсте прымуць удзел каля 150 рэканструктараў з Беларусі і замежжа.
На час свята Замкавая гара ператворыцца ў горад X стагоддзя. Удзельнічаць у сярэднявечным фэсце будуць больш за дзесяць клбаў гістрачынай рэкантструкцыі, у тым ліку — віцебскія “Варгенторн” і “Нагльфар”. Акрамя непасрэдна рыцарскіх баёў можна будзе паназіраць за працай рамеснікаў і нават паспрабаваць стравы, прыгатаваныя па рэцэптах той эпохі.
Пачнуцца дні сярэднявечнай культуры вельмі сімвалічна — будзе запалены “жывы агонь”, пры чым здабыты ён будзе спосабам трэння.
Аргназітарамі фэста выступілі аддзел культуры Браслаўскага райвыканкама і Навукова-даследчая ўстанова культуры «Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў». Таксама ёсць суполка мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы Вконтакте.
Праграма дней сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава” ў Браславе:
18 жніўня
11:00-12:00 Знаёмства наведвальнікаў з выставамі на Замкавай гары.
12:00-13:00 Шэсце удзельнікаў свята, прадстаўленне рыцарскіх клубаў і майстроў, музыкаў. Здабыванне “жывога агню”. Урачыстае адкрыццё.
13:00-16:00 Баявая праграма:
- Рыцарскі турнір “Ратна кола”, пешы рыцарскі турнір, бугурт “Бітва за сцяг”;
- у перапынках баявой праграмы — выступ груп сярэднявечнай і фолкмузыки;
- у працэсе свята працуе пляцоўка “Жывой археалогіі”
Дэманстрацыя тэхналогій:
ткацтва на вертыкальных кроснах, апрацоўка лёну, прадзенне на верацяне, гістарычная пісьменнасць, ганчарства ранняга і позняга Сярэднявечча, кансервацыя ганчарнага посуду, спіральнае пляценне, вырабы з бяросты, апрацоўка косці, крэменю, адукацыйны археалагічны раскоп.
Падчас баявой праграмы і на працягу ўсяго мерапрыемства працуе старажытная кухня і дэманструецца “Рыцарскі шацёр” (мэбля, адзенне, настольныя гульні і г.д., старажытныя музычныя інструменты).
19 жніўня
10:00-12:00 Рыцарская эстафета.
12:00-13:00 Турнір лучнікаў.
13:00-14:00 Баявая праграма:
- Бугурт “Ваўчарня”, “Супольная валка”;
- Развучванне сярэднявечных танцаў.
Закрыццё фестывалю.