У Глыбокім з’явіцца галерэя бюстаў знакамітых ураджэнцаў гэтага краю

Да Дня беларускага пісьменства, якое будзе святкавацца 2 верасня, у Глыбокім на плошчы 17 Верасня з’явіцца скульптурная галерэя, на якой будзе ўвекавечана памяць аб знакамітых ураджэнцах гэтага краю.

Тут збіраюцца ўстанавіць бюсты генеральнага канструктара авіятэхнікі Паўла Сухога, фалькларыста і мастака Язэпа Драздовіча, журналіста і лінгвіста, які адрадзіў іўрыт у якасці размоўнай мовы, Эліэзэра Бэн-Іегуды, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага. Раней паведамлялася, што пачэснае месца ў галерэі зойме і бюст прэм’ер-міністра БНР Вацлава Ластоўскага.

Да свята ў Глыбокім рыхтуюць, рамантуюць, добраўпарадкаваюць каля 100 аб’ектаў.
Сярод іх будынкі гарадскога Дома культуры, гарадскога цэнтра культуры з тэатральнай залай імя І.Буйніцкага, гісторыка-этнаграфічны музей, дзіцячая школа мастацтваў, будынак былой бібліятэкі. Акрамя таго, новы выгляд будзе ў многіх крам, школ, гімназіі, мясцовага ліцэя, гарадскога стадыёна, раённай паліклінікі.

Дзень беларускага пісьменства глыбачане сустрэнуць з фантанам. Гэта навінка для райцэнтра.

Паводле БелТА.

Меткі: , , , , , , ,

Чытайце яшчэ