Мастацкі пленэр, прысвечаны Альфрэду Ромеру

На Пастаўшчыне з 1 па 6 кастрычніка праходзіць мастацка-асветніцкі праект “Альфрэд Ромер”, прысвечаны 180-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака, скульптара і мастацтвазнаўцы.

У межах праекта адбудуцца мастацкія пленэры на тэрыторыі сядзібы Альфрэда Ромера ў вёсцы Каралінова, а таксама ў вёсцы Камаі. Акрамя таго, прафесійныя мастакі сустрэнуцца з вучнямі Пастаўскай школы мастацтваў, названай у гонар мастака. 4 кастрычніка ў пастаўскім Доме культуры пройдзе тэматычнае мерапрыемства “Паэзія і музыка мальберта” з удзелам членаў Беларускага саюза мастакоў, работнікаў культуры, адукацыі, вучняў школ горада. На наступны дзень у мясцовым Доме рамёстваў адчыніцца выстава па выніках пленэру.

Даведка “ННВ”: Альфрэд Ізідор Ромер (1832-1897, Каралінова) – беларускі жывапісец, скульптар, мастацтвазнаўца, этнограф. Удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў.

Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэлігійныя сюжэты. Ствараў бронзавыя медальёны з партрэтнымі выявамі, гравюры з выявамі сялян, архітэктурных помнікаў, карыкатуры. Гістарычную і мастацкую каштоўнасць маюць ягоныя этнаграфічныя замалёўкі сялянскага побыту і малюнкі народных касцюмаў беларусаў. Таксама распісваў праваслаўныя і каталіцкіх храмы.

Імя Альфрэда Ромера носяць вуліцы ў вёсках Камаі і Каралінова, а таксама Пастаўская дзіцячая мастацкая школа. У 2009 годзе, да 600-годдзя Пастаў, тут планавалася ўсталяваць помнік мастаку.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ