”Рубон” – у паўфінале Кубка краіны

У гэтую нядзелю завяршыўся групавы этап Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд, які вызначыў удзельнікаў “Фінала чатырох”.

У Асіповічах, дзе праходзілі матчы групы “А”, ужо пасля двух тураў былі вядомы паўфіналісты – “Цмокі-Мінск” і гаспадар пляцоўкі “Свіслач”.

У групе “Б”, якую ў чарговы раз прымаў Віцебск, сітуацыя склалася цікавей. Адразу тры дружыны па заканчэнні групавога этапа набралі па пяць ачкоў – наш “Рубон”, “Гродна-93” і гомельскі “Сож”. Таму чарговую пару паўфіналістаў прышлося вызначаць па розніцы закінутых і прапушчаных ачкоў.

За тры дня баталій віцебская каманда набрала 248 ачкоў, прапусціла – 221. Гарадзенцы былі менш дакладнымі на 10 ачкоў і прапусцілі на адзін бал больш. ”Сож” па закінутых ачках апярэдзіў усіх (250), але і прапусціў болей, чым хто (252).

Такім чынам, у кубкавым паўфінале “Рубон” згуляе з асіповіцкай “Свіслаччу”, а “Цмокі-Мінск” – з “Гродна-93”.

“Фінал чатырох” запланаваны на студзень, і пройдзе ён у Гродне. У мінулым розыгрышы Кубка Беларусі па баскетболе віцебскі клуб быў узнагароджаны медалямі за трэцяе месца.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ