“Рубон” – “Барысфен”: “Хочам сотню!”

Больш за год віцебская мужчынская баскетбольная каманда не сустракалася ў вышэйшай лізе з магілёўскім “Барысфенам”. У гэтым сезоне магіляўчане вярнуліся ў вышэйшы дывізіён. І ўчора на віцебскім паркеце яны сышліся з мясцовым “Рубонам”.

Гульня падапечных Руслана Байдакова не прымусіла хвалявацца. Са старта матча “Рубон” прыбраў ініцыятыву гульні ў свае рукі. Большую палову першай чвэрці ў гасцей яшчэ атрымлівалася не адпускаць гаспадароў пляцоўкі далёка ад сябе. Часцяком, як толькі “Барысфен” набліжаўся да месцячаў, гаспадары запускалі трохачковыя кідкі (з васьмі кідкоў з дальняй дыстанцыі ў першай чвэрці віцябляне адправілі ў кошык шэсць).

У дзвюх наступных адрэзках сустрэчы “Рубон” разышоўся, не шкадуючы суперніка. У сярэдзіне трэцяй чвэрці на табло свяціўся вынік гульні з розніцай больш чым у 40 ачкоў (!) на карысць віцяблян. А калі гаспадары накідалі апанентам больш за 80 балаў, мясцовыя фаны скандавалі: “Хочам сотню!”

У заключным перыядзе, у адрозненні ад суперніка, у нашых хлопцаў выніковасць гульні “захрамала”. Фанатам давялося нагадаць пра сваё жаданне: “Хочам сотню!”. Просьба была выканана. Пад занавес матча пры ліку 99:70 Аляксандр Дзяржаўцаў дакладна рэалізаваў два штрафных кідкі і сарваў авацыі гледачоў. Лік паядынка за астатні час не змяніўся – 101:70.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ