“Віцебск” скончыў сезон перамогай, але застаўся ў першай лізе

Сёння прайшоў апошні, лёсавызначальны для "Віцебска", тур чэмпіяната краіны па футболе ў першай лізе. Наша каманда на выяздзе сустрэлася са "Слуцкам" і выйграла 1:0. Аднак гэтага для віцяблян было мала, каб пазмагацца ў перахадных матчах за права выступаць у вышэйшай лізе.

Бо "Гарадзея", якая апярэджвала "Віцебск" на адно ачко, сёння таксама атрымала вікторыю - над "Ведрычам-97". І цяпер яна згуляе ў стыкавых матчах з камандай вышэйшага дывізіёна, якая зойме апошні радок у турнірнай табліцы.
 
 

Меткі: ,

Чытайце яшчэ