“Сяброўка добрая”
З такой прыгожай і па-свойму велічнай назвай у гарадскім пасёлку Шуміліна Віцебскай вобласці выпускаюць гарэлку ў стограмовых чарках.
Усім вядома, што ад такой “сяброўкі” ў грамадстве больш шкоды, чым карысці. Думаю,
не трэба пералічваць, колькі адмоўнага прыносіць алкагалізм. І таму, на мой погляд, саракаградусны прадукт не мае права мець такую назву.