Біскуп Улазіслаў Блін лечыцца ў Амерыцы

Былы кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Біскуп Улазіслаў Блін у Камаях. Фота Сержука Серабро

Аб гэтым нам паведаміў адказны за супрацоўніцтва са СМІ Віцебскай дыяцэзіі, рэдактар ​​газеты «Каталіцкі веснік», ксёндз Віктар Місевіч. Па яго словах, учора ў Віцебск спецыяльна прыязджаў апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці, які і паведаміў мясцоваму духавенству пра рашэнне Папы Бэнэдыкта XVI у сувязі з прашэннем біскупа Уладзіслава.

«У тэлефоннай размове з апостальскім нунцыем біскуп перадаў сваё прывітанне вернікам Віцебскай дыяцэзіі. Ён таксама выказаў гарачае жаданне быць з імі напярэдадні свята Вялікадня, у Вялікую Сераду. Біскуп жадае адслужыць святую імшу і такім чынам развітацца з вернікамі. Аднак, улічваючы стан здароўя іерарха, хутчэй за ўсё, гэтая сустрэча будзе перанесена на больш позні тэрмін», - адзначыў адказны за супрацоўніцтва са СМІ Віцебскай дыяцэзіі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ