Віцебскі футбаліст Аляксандр Савінцаў сыграў 400 матчаў у вышэйшай лізе

Сам таго не чакаючы, патрапіў сёння на юбілей. Гулец віцебскага міні-футбольнага
клуба “Вітэн” і нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандр Савінцаў 2 сакавіка правёў свой 400-ты матч у вышэйшай лізе.

Перад пачаткам матча з камандай Віцебскага раёна “Рудакова” Аляксандра павіншаваў сябар выканкама асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Аляксандр Азярэц. Ён падарыў юбіляру сімвалічныя падарункі: футболку з надпісам “Савинцев – 400 матчей в высшей лиге” і каску, якую носяць энергетыкі, з лагатыпам спонсараў “Вітэна”. Спартсмену таксама ўручылі вялікі торт.

Рэдакцыя “Народных навін Віцебска” далучаецца да віншаванняў Аляксандру і жадае яму поспехаў як ў асабістым жыцці, так і ў спорце.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ