Гульцы “Вітэна” возьмуць удзел у кваліфікацыйным турніры чэмпіяната Еўропы

Заўтра зборная Беларусі па футзале распачне барацьбу ў галандскім горадзе Ротэрдам за выхад у фінальную частку чэмпіяната Еўропы .

Кваліфікацыйны турнір пройдзе з 27 па 30 сакавіка. Першымі супернікамі беларусаў стануць гаспадары пляцоўкі – галандцы. Таксама нашы футбалісты згуляюць з чэхамі і грузінамі.

У склад нацыянальнай зборнай трапілі чатыры гульцы віцебскай міні-футбольнай каманды “Вітэн”: Юрый Алейнікаў, Уладзімір Ждановіч, Аляксандр Савінцаў і Аляксандр Чэрнік. Змагацца за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы нашы суайчыннікі будуць пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера зборнай Валерыя Дасько, паведамляе mini.football.by

Меткі: ,

Чытайце яшчэ