“Універсітэт” правёў першы паядынак

Стартаваў чарговы чэмпіянат краіны па футболе сярод жаночых каманд вышэйшай лігі.
Віцебская каманда “Універсітэт” прымала чэмпіёна Беларусі – “Бабруйчанку”.

У гэтым матчы віцяблянкам не ўдалося набраць ачкі. Яны прайгралі гасцям 0:4. Чатыры мячы ў варотах гаспадарак поля пабывалі пасля перапынку. Адзін з іх – аўтагол. Вольга Волкава спрабавала галавой вынесці мяч з варатарскай зоны, але атрымалася, што ён патрапіў у сетку ўласных варот.

Рэалізавалі госці і пенальці за гульню рукой. Шчыра кажучы, я гэтага не заўважыў. Сумняваюся, што яе бачыў і галоўны суддзя. На мой погляд, ён проста зрэагаваў на паводзіны суперніц “Універсітэта”, якія пачалі крычаць, што была гульня рукой.

Вынікі астатніх гульняў першага тура:

“Зорка- БДУ”– “Маладзечна” – 17:0
“Ніва-Белкард” – “ Мінск” – 0:6
“Надзея-Днепр”- “Вікторыя-86” – 8:0

Меткі: ,

Чытайце яшчэ