“Вітэн” перамог “Базар”

Міні-футбольны клуб нашага горада “Вітэн” працягвае крочыць да залатых медалёў. На сваёй пляцоўцы віцябляне ўчора прынялі аўтсайдара першынства – лунінецкі “Базар”.

Гэты паядынак завяршыўся з лікам 5:1 на карысць гаспадароў. Але перамога далася не так лёгка. Госці нядрэнна абараняліся і востра дзейнічалі на контратаках. Адкрыць лік “энергетыкі” змаглі толькі за лічаныя секунды да перапынка, калі варатар гасцей страціў пільнасць.

На старце другога тайма “Вітэн” дабіваецца хуткага гола (2:0), аднак неўзабаве і прапускае. Такі лік у матчы пратрымаўся дзесьці хвілін шэсць, пасля чаго “Базар” тройчы капітуліраваў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ