У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фотарэпартаж

На мінулых выходных, 1-2 чэрвеня, у Віцебску на тэрыторыі гандлёвага комплексу “Марка-Сіці” прыходзіў творчы фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства».
У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

Жыхары і госці Віцебска на святочным кірмашы маглі набыць разнастайныя вырабы розных майстроў, выкананыя ў традыцыйных або сучасных тэхніках, але ўсе — толькі ручной працы.

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

У межах фестываля прайшло мноства майтар-класаў, дзе жадаючыя маглі навучыцца, напрыклад, плесці пояс (традыцыйнае ткацтва), зрабіць свістульку, азнаёміцца з старажытнай тэхнікай спіральнага пляцення з саломкі, а таксама з тэхнікай пляцення з лазы.

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

Госці фестываля стваралі ўпрыгажанні, паштоўкі, канверты, скрыначкі для захоўвання дробязяў, букеты з цукерак, асвойвалі тэхніку декупажа, валяння, пашыву арыгінальных чайнікаў і лялек, вышыўкі стужкамі, вучыліся танцаваць «танец жывата» і асвойвалі ўрокі «ёгі». Таксама дзяліліся сваім досведам майстры па роспісу хной па целе і заплятанню косак.

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

Акрамя майстар-класаў на фестывалі выступілі з творчымі нумарамі дзеці з віцебскага дзіцячага дома і пераможцы конкурса шмаддзетных сем’яў. Таксама былі прадстаўленыя дэфіле-паказы аўтарскіх калекцый: расійска-беларускага праекту «Букет для славянкі» (аўтар Ніна Бабровіч), Творчай майстэрні «Берагіня», дызайнерскай студыі «Enigma», а таксама калекцыя адзення і аксесуараў (тэхніка валяння поўсці) з ручной афарбоўкай «Лета. Мора. Пляж» (аўтар Наталля перапады).

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

Для аматараў экзотыкі арганізатары прадугледзелі дэгустацыю паўднёва-амерыканскага напою — матэ. Можна было пакаштаваць розныя гатункі, абмеркаваць са знаўцамі спосабы яго прыгатавання і набыць патрэбны рыштунак: калебасы і бамбільі.

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

Фэст «Таямнiцы майстэрства» аб'яднаў у сабе майстроў розных жанраў, узрост якіх сягаў ад 12 гадоў да 71 года. Працяг фестывалю адбудзецца 29-30 чэрвеня ў Мінску!

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшоў фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства». Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ