“Народныя навіны Віцебска” прачыталі 10 000 000 разоў

Вечарам 28 верасня на лічыльніку “Народных навінаў Віцебска” Google Analytics з’явілася першая лічба з сям’ю нулямі — наведнікі сайта прагледзелі яго старонкі 10 000 000 разоў.
“Народныя навіны Віцебска” прачыталі 10 000 000 разоў

У пачатку верасня 2011 года, калі “ННВсвяткавалі сваё пяцігоддзе, гэты паказнік складаў усяго 3 700 000 праглядаў, такім чынам за два апошнія гады нашы матэрыялы чыталіся амаль у 1,5 разы часцей, чым за першае пяцігоддзе.

Каб зрабіць гэтую тытанічную працу, чытачы “Народных навінаў Віцебска” агулам правялі на сайце больш чым 41 з паловай год. Пры гэтым яны не проста чыталі, а ўдзельнічалі ў стварэнні кантэнту, пакідаючы свае каментары. На сёння іх налічваецца 51 383, што перавышае лічбу двухгадовай даўніны ў 1,83 разы.

Дзякуючы актыўнасці і вернасці нашых чытачоў “Народныя навіны Віцебска” на сёння з’яўляюцца самым папулярным навінавым рэсурсам Віцебшчыны і адным з найбольш наведваемых сайтаў рэгіёна.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ