“Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрыатыпы” – запрашаем на дыскусію

Віцебск ужо каторы дзесятак год займае моцныя пазіцыі на культурніцкай мапе Беларусі ды сумежных краін. Багатая на біяграфіі выбітных мастацкіх дзеячаў гісторыя горада, некалькі буйных штогадовых культурніцкіх падзей, а таксама наяўнасць “худграф’а” і “тэхналожкі” стыхійна ці мэтанакіравана трымаюць для Віцебска імідж творчага горада. Аднак сёння, на хвалі урбаністычна-меркетынгавых “самакапаній” на тэму брэндынгу гарадоў, канцэпцый развіцця, якая захлынула амаль усю планету, ёсць сэнс і Віцебску праверыць на ўстойлівасць самога сябе.
“Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрыатыпы” – запрашаем на дыскусію

Што ёсць Віцебск сёння для сваіх уласных рэальных і патэнцыйных жыхароў? Што ўбачаць і зразумеюць у ім турысты, і адкуль будуць гэтыя людзі? Як і кім фармуецца аблічча горада? Ці вытрымлівае ўяўленне аб багатай культурніцкай насычанасці Віцебска параўнанне з іншымі беларускімі гарадамі? – гэта куды больш практычна важныя пытанні, чым абстрактна-філасофскія, паколькі адказы на іх дадуць агульнае разуменне ключавымі гульцамі ў розных сферах жыцця горада новых накірункаў для развіцця, запатрабаваных ніш у бізнэсе і творчай дзейнасці.

Паразважаць над дадзенымі пытаннямі разам заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!” на офлайнавым ток-шоў “Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрыатыпы”, якое адбудзецца 13 лістапада ў канферэнц-зале гатэля “Віцебск” (вул. Замкавая, 5/2а).

Дыскусійная сустрэча будзе цікавай адмыслоўцам з такіх сфер, як гарадское планаванне і архітэктура, бізнэс і культурніцкая дзейнасцьу самым шырокім сэнсе, турызм, адукацыя і інш.
Запрашаюцца ўсе цікаўныя і зацікаўленыя!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ