Віцебскія голбалісты атрымалі бронзу чэмпіяната Беларусі

З 22 па 24 лістапада ў віцебскім Цэнтральным спартовым комплексе праходзіў адкрыты чэмпіянат Беларусі па голболу сярод мужчынскіх і жаночых каманд з удзелам расійскіх клубаў. Агулам у спаборніцтве ўзялі ўдзел 15 дружын.

Пасля трохдзённага супрацьстаяння першае месца сярод мужчынскіх каманд заняў клуб “Каралёва” (Расія) , “Масква” - другая , трэцім прызёрам стаў “Віцебск“. У жанчын першае і другое месца таксама дасталіся расійскім камандам, а трэцяе - зноў жа за “Віцебскам”.

У голбол гуляюць інваліды па зроку. У гульні прымаюць удзел дзве каманды па тры спартоўцы. Столькі ж гульцоў - у запасе. Кожная каманда імкнецца закінуць у вароты суперніка мяч, агучаны званочкам.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ