У Віцебску адзначылі дзень нараджэння Караткевіча

Сёння, 26 лістапада, у Віцебску па традыцыі адзначылі дзень нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Ускласці кветкі да помнiка знакамітаму земляку, на кут вуліц Суворава і Чэхава, прыйшлі прадстаўнікі грамадскасці горада.

У мерапрыемстве, па клічы душы і сэрца, прынялі ўдзел работнікі гарадскіх бібліятэк імя Караткевiча, Маякоўскага, Горкага, Маршака, Крылова, Багдановіча. Лаўрэат прэміі імя Караткевіча, віцебскі паэт Давід Сімановіч прачытаў верш, прысвечаны свайму сябру і паплечніку па творчасцi Уладзіміру Сямёнавiчу Караткевічу:

Калі краіна ўшаноўвае сваіх вялікіх песняроў,

яна і памяць умацоўвае,

яна і праўду ўратоўвае,

і справядлівасць для вякоў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ