Віцебскі медуніверсітэт увайшоў у дзесятку лепшых ВНУ Беларусі

Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт заняў восьмае месца ў рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў, які складзены Міністэрствам адукацыі Беларусі. З рэгіянальных ВНУ ён саступіў толькі Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Віцебскі медуніверсітэт увайшоў у дзесятку лепшых ВНУ Беларусі

Рэйтынг беларускіх вышэйшых навучальных устаноў з’явіўся ў Беларусі ўпершыню. Спіс складзены паводле вынікаў прыёмнай кампаніі 2013 года, і мае за мэту вызначыць патэнцыял студэнтаў першага курса, паведамляе прэсс-служба Міністэрства адукацыі.

Для разліку рэйтынга выкарыстоўваліся наступныя дадзеныя: сума балаў, набраных студэнтамі па ўсіх спецыяльнасцях, з улікам выканання кантрольных лічбаў прыёму; колькасць абітурыентаў, прынятых на бюджэт па пэўнай спецыяльнасці; колькасць абітурыентаў, прынятых на ўмовах аплаты па пэўнай спецыяльнасці; прахадны бал па пэўнай спецыяльнасці для абітурыентаў, прынятых за кошт бюджэту і на ўмовах аплаты; колькасць абітурыентаў, залічаных без уступных экзаменаў (пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэаты спецыяльных фондаў); колькасць залічаных замежных грамадзян; працэнт выканання кантрольных лічбаў прыёму.

Другім сярод віцебскіх ВНУ стаў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пятра Машэрава — у рэспубліканскім рэйтынгу ён 11. На 15 месцы знаходзіцца Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, на 28 — Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, на 36 — Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Усяго ў рэйтынг уключана 47 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ