Уладзіслаў Блін стаў Чалавекам года Віцебска-2013

Інтэрнэт-выданне “Народныя навіны Віцебска” падвяло вынікі галасавання, згодна якому Чалавекам года Віцебска-2013 чытачы абралі Уладзіслава Бліна — першага біскупа Віцебскай дыяцэзіі каталіцкага касцёла, які быў прызначаны на гэтую пасаду 13 кастрычніка 1999 года дэкрэтам папы Яна Паўла ІІ.
Біскуп Уладзіслаў Блін. Фота Сержука Серабро

За часам біскупства Уладзіслава Бліна толькі ў Віцебску паўсталі тры новыя касцёлы. Па стане здароўя першы кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі быў вымушаны падаць у адстаўку, і 25 лютага папа рымскі Бенедыкт XVI задаволіў яго прашэнне.

За біскупа Бліна аддалі свае галасы 1194 чалавекі, што склала 53%. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 2265 чалавек — гэта рэкордная колькасць за шэсць год існавання намінацыі. Другім стаў вядомы віцебскі доктар Ігар Пастноў, які набраў 636 галасоў або 23% (пераможца мінулага года Любоў кавалёва атрымала ўсяго 293 галасы).

Народныя навіны Віцебска” вызначаюць найвыбітнейшую асобу горада ужо штосты раз. У папярэднія гады званнем “Чалавек года Віцебска” былі ўганараваныя маці растралянага Любоў Кавалева (2012), бізнэсмен і культурны дзеяч Гарык Аганджанян (2011), “Міс інтэрнэт Віцебск” Кася Сцяпанава (2010), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова (2008 год).

Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2013?

  • Уладзіслаў Блін (53%, Галасоў: 1.194)
  • Ігар Пастноў (28%, Галасоў: 636)
  • Вераніка Рыдкіна (9%, Галасоў: 205)
  • Уладзімір Конараў (4%, Галасоў: 99)
  • Дзімітрый (Драздоў) (3%, Галасоў: 65)
  • Юрый Поклад (2%, Галасоў: 54)
  • Уладзімір Пяшкун (1%, Галасоў: 12)

Усяго галасоў: 2.265

Loading ... Loading ...

 

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ