У Віцебску з’явіцца Трансфарматарная вуліца

У Віцебску з’явіцца вуліца з паэтычнай назвай Трансфарматарная, ды не адна, а чатыры. Яшчэ тры Трансфарматарных праезды, адзін завулак і адзін тупік. Рашэнні пра такія назвы элементаў вулічна-дарожнай сеткі садовых таварыстваў 11 сакавіка прынялі дэпутаты гарсавета.
У Віцебску з’явіцца Трансфарматарная вуліца

Рэкорды б’е прыметнік “раздольны” — Раздольных праездаў будзе ажно 15, завулкаў — 8, вуліц толькі 4. А яшчэ па 9 Энергічных і Радасных праездаў.

Жыхарам садовых таварыстваў у раёне вуліцы Гагарына давядзецца жыць на 4 вуліцах з не вельмі аптымістынай назвай Ламаная, да таго ж і праезды, і завулкі ў іх будуць таксама Ламаныя. У той час як жахарам раёна “Давыдаўка” пашанцавала больш — у іх гэтыя элементы вулічна-дарожнай сеткі будуць звацца Гладкімі. Цікава — ці будзе назва адлюстроўваць іх стан?

Таксама будуць вуліцы Узорныя, Хрустальныя, Гарманічныя, Рытмічныя і нават Лагічныя. Поўнасцю азнаёміцца з тапаграфічнай фантазіяй віцебскіх дэпутатаў можна азнаёміцца тут.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ