“Вітэн” выйшаў у паўфінал

У нядзелю паміж віцебскім “Вітэнам” і сталічным “Дарожнікам” адбыўся другі чвэрцьфінальны паядынак серыі плэ-оф.

У першым матчы, які праходзіў у сталіцы 1 мая, верх узяла наша дружына з лікам 1:0. Гэта перамога наблізіла віцябчан да выхаду ў паўфінал. У родных сценах “Вітэн” не даў маху, абыграўшы мінчукоў з лікам 4:2.

Супернік нашай каманды ў ½ плэй-оф стане вядомы сёння вечарам, пасля матча паміж гомельскім “БЧ” і “Сталіцай”. Калі ў гэтым паядынку вікторыю атрымлівае “БЧ”, то “Вітэн” гуляе з мінскім “Мапідам”, калі ж перамагае “Сталіца”, то віцябчане сустрэнуцца з “Лідсельмашам”.

Меткі:

Чытайце яшчэ