Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фотарэпартаж

На першы занятак публічных курсаў па вывучэнню беларускай мовы “Мова Нанова”, які прайшоў у Віцебску 25 траўня, сабралося больш за 60 чалавек.
Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Курсы праходзілі ў памяшканні культурна-гістарычнага комплекса “Залатое кола Віцебска “Дзвіна”. Адкрылі іх і правялі першы занятак стваральнікі курсаў — мінчане Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

У Мінску гэтыя нефармальныя курсы роднай мовы з’явіліся ў студзені 2014 года і хутка набылі папулярнасць. Да Віцебска заняткі ўжо праходзілі ў Бабруйску, Баранавічах, Гародні, Нясвіжы, Берасці, Маладзечне, Магілёве і нават Кракаве.

Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

На першай сустрэчы наведнікі змаглі даведаецца пра спрадвечна беларускую форму ўласнага імя, навучыцца лепш карыстацца сінонімамі, правільна называць усіх сваіх сваякоў і папрактыкавацца ў прыгожым маўленні. На заканчэнне прагучаў запіс голаса Янкі Купалы.

Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.

Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ