Для прыхільнікаў гурта “Машина времени” ў Віцебску рыхтуюць цёплую атмасферу ў амфітэатры

У Летнім амфітэатры ў Віцебску 2 кастрычніка (пачатак у 19.00) выступіць легендарны расійскі рок-гурт "Машина времени". Музыканты ўжо прыехалі ў горад і пачалі рыхтавацца да заўтрашняга канцэрту.
Андрей Макаревич, «Машина Времени». Фото Вадима Кондратьева via Wikipedia.org

Як паведамілі "ННВ" арганізатары канцэрту, у амфітэатры, нягледзячы на халоднае кастрычніцкае надвор'е, чакаецца цёплая атмасфера. Для гэтага будуць задзейнічаны магутнасці абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях - будуць працаваць цеплавыя пушкі.

На віцебскай сцэне Андрэй Макарэвіч выступіць з праграмай, прымеркаванай да 45-годдзя гурта. Прагучаць як старыя, добра вядомыя кампазіцыі накшталт "Поворот", «Марионетки», «Он был старше ее», «Свеча», «Мой друг», «Однажды мир прогнется под нас», так і новыя творы.

Білеты каштуюць 262 000 - 442 000 рублёў, іх усё яшчэ можна набыць.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ