ХК ”Віцебск”- ХК “Ліда”: дзень “святога” Ядройца

У 15-м туры адбылося тое, што так доўга чакалі віцебскія аматары хакея. ”Віцебск” атрымаў першую ў гэтым сезоне паўнавартасную перамогу.

“Мядзведзі” перамаглі “Ліду” з буйным лікам (7:3). Пачаўся матч для віцяблян песімістычна. Шайба ў іхніх варотах пабывала ўжо на 22-й секундзе гульні.

У сярэдзіне стартавага перыяда настаў зорны час для нападаючага “Віцебска” Мікіты Ядройца. За нейкія шэсць хвілін ён, дзякуючы сваім калегам, аформіў хет-трык. Пры такім ліку (3:1) “Віцебск” мог адчуваць сябе больш чым упэўнена. Падсумоўваючы подзвігі Мікіты у гэтым паядынку, адзначым, што на яго рахунку чатыры шайбы і адна галявая перадача.

Добра ў наш калектыў упісаліся выхаванцы пермскай хакейнай школы, якія прыйшлі ў “Віцебск” тыдзень таму. Нападаючы Эдуард Агееў зрабіў некалькі галявых прадач, а на рахунку абаронцы Яўгенія Кунаева закінутая шайба.

Меткі:

Чытайце яшчэ