Фотафакт: У Віцебску прыбіралі закінутыя могілкі

18 кастрычніка група гараджан у Віцебску прыбірала тэрыторыю закінутых Клінічных могілак, якія знаходзяцца на вуліцы імя газеты “Праўда”, заціснутыя паміж гаражамі і прыватнай забудовай 3-й і 4-й Клінічных вуліц.
У Віцебску прыбіралі закінутыя могілкі. Фота Сержука Серабро

Ініцыятарам грамадскай уборкі стала Таццяна Севярнец — віцебская каардынатарка аргкмітэту па стварэнню партыі БХД. На заклік актывісткі адгукнулася ўсяго пяцёра чалавек.

У Віцебску прыбіралі закінутыя могілкі. Фота Сержука Серабро

Ім удалося прыбраць тэрыторыю ад пустых бутэлек, аднаразавага посуду і іншага ламачча, праўда, такога смецця было не шмат. Таксама на могілках было часткова сагрэбленае і ўпакаванае ў мяхі апалае лісце, але на ўсю плошчу сілаў удзельнікаў імправізаванага суботніка не хапіла.

У Віцебску прыбіралі закінутыя могілкі. Фота Сержука Серабро

Тэрыторыя могілак, відавочна, у пэўнай ступені даглядаецца — бачна, што тут рэгулярна косіцца трава і высякаецца хмызняк. У той жа час ацалелыя крыжы і надмагіллі знаходзяцца ў гаротным стане, могілкі ніяк не агароджаныя. Самае свежае пахаванне, таблічку якога ўдалося расчытаць, датуецца 1954 годам, а самае старое — 1912.

У Віцебску прыбіралі закінутыя могілкі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прыбіралі закінутыя могілкі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прыбіралі закінутыя могілкі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прыбіралі закінутыя могілкі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прыбіралі закінутыя могілкі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прыбіралі закінутыя могілкі. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ