У ХК “Віцебск” – новы гендырэктар

ХК ”Віцебск” больш за два месяцы быў без кіраўніка - у пачатку студзеня памёр генеральны дырэктар клуба Уладзімір Базека. На днях гэту пасаду заняў Алег Цярэшчэнка.

Як паведамляе афіцыйны сайт “мядзведзей”, Алег Цярэшчанка раней працаваў начальнікам аддзела ўнутраных спраў Першамайскага раёна Віцебска.

Новы дырэктар правёў сустрэчу з трэнерскім штабам і гульцамі каманды і распавёў пра бліжэйшыя планы клуба. У красавіку плануецца правядзенне хакейнага турніру памяці Уладзіміра Базекі і фарміраванне складу каманды на новы сезон.

Меткі:

Чытайце яшчэ