У Віцебску з’явіўся білборд у гонар Мікалая Радзівіла Чорнага. Фотафакт

Побач з Лядовым палацам на білбордзе месціцца выява канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага.

Фота: Ігар Мацьвееў

Сучаснікі называлі гэтага чалавека "некаранаваным каралём". У 1549 годзе Мікалай Радзівіл Чорны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць татараў на Валыні. У 1550 атрымаў пасаду канцлера ВКЛ. Кіраваў літоўскім атрадам пры перамозе над рускімі войскамі ў бітве пры Чашніках. Дзяржаўны дзеяч дбаў пра асвету народа, адкрыў друкарні ў Нясвіжы і Брэсце. У адной з іх працаваў Сымон Будны.

Фота: Ігар Мацьвееў

Меткі:

Чытайце яшчэ