У Віцебску з’явяцца вуліцы Барадуліна і Лагіна

Віцебскі гарсавет рашэннем №63 ад 25 сакавіка 2015 прысвоіў праектуемым вуліцам імёны Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і дзіцячага пісьменніка Лазара Лагіна.
Рыгор Барадулін. 2012 год. Фота Валерыя Дубоўскага

Вуліцы Рыгора Барадуліна і Лазара Лагіна з’явяцца ў Першамайскім раёне Віцебска — плануемым мікрарайоне сядзібнай забудовы Арэхава, які знаходзіцца ў трохкутніку паміж Рачным портам, батанічным заказнікам Чортава барада і станцыяй Грышаны. Таксама ў гэтым мікрараёне адну з віцы назавуць у гонар Канстанціна Вераніцына — аўтара сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».

Як паведамлялі “Народныя навіны Віцебска” раней, таксама ў гонар Рыгора Барадуліна ў гарадскім пасёлку Ушачы павінны назваць вуліцу і школу.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ