Віцебскія вуліцы назавуць ў гонар фатографа, гімнастаў, баксёра, падводніка, хірурга, белагвардзейца і аўтара рэвізіянісцкай храналогіі

У мікрараёне Альгова з’явяцца вуліцы Юркоўскага, Брына, Тамары Лазаковіч, Самуіла Багарада, Гібенталя, Вайцэхоўскага, Балабанава і Велікоўскага, такое рашэнне прыняў гарсавет Віцебска таксама 25 сакавіка 2015 года.
Імануіл Велікоўскі — лекар і псіхааналітык , стваральнік нетрадыцыйных тэорый ў галіне гісторыі, геалогіі і астраноміі; у прыватнасці, аўтар «рэвізіянісцкай храналогіі», якая пераглядала  шэраг палажэнняў старажытнай гісторыі

На жаль, большая частка вуліц будзе насіць толькі прозвішча славутага ўраджэнца Віцебска. Таму не заўсёды можна з поўнай упэўненасцю вызначыць, у гонар каго яна названая.

Вуліца Юркоўскага, безумоўна, названая ў гонар Зыгмунта Юркоўскага, выбітнага фатографа і вынаходніка цэнтральнага затвора, дзякуючы яму мы можам убачыць. Як выглядаў Віцебск у канцы XIX стагоддзя.

Вуліца Брына, верагодней за ўсё, будзе насіць імя заснавальніка віцебскай школы бокса Абрама Брына, які баў настаўнікам алімпійскага чэмпіёна Вячаслава Яноўскага. Аднак можна думаць, што гэтая вуліца называецца і ў гонар заснавальніка Google.

З вуліцай Тамары Лазаковіч усё зразумела — гэта таксама спартыўная вуліца, названая ў гонар неаднаразовай чэмпіёнкі СССР, Еўропы і свету па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнкі XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года.

Вуліца Самуіла Багарада стане адной з шэрагу вуліц, названых у гонар Герояў Савецкага Саюза — Самуіл Нахманавіч быў капітанам падводнай лодкі і патапіў некалькі нямецкіх судоў пад час Другой сусветнай вайны.

Вуліца Гібенталя, напэўна, увекавечыць памяць пра доктара медыцыны, хірурга Карла Філіпа фон Гібенталя, які жыў у Віцебску і адным з першых у Еўропе стаў выкарыстоўваць гіпсавую павязку.

Вуліца Вацэхоўскага так названая, магчыма, у гонар Сяргей Мікалаевіч Вайцэхоўскага (Вайцяхоўскага) — ураджэнца Віцебска, удзельніка Першай сусветнай вайны, Белага руху ў Сібіры, генерал-маёра арміі Чэхаславакіі. У траўні 1945 годзе быў арыштаваны СМЕРШ, асуджаны да 10 гадоў лагераў. Памёр у ГУЛАГу ў 1951 годзе.

Вуліца Балабанава, пры багацці варыянтаў, хутчэй за ўсё будзе насіць імя гімнаста Юрыя Балабанава, чэмпіёна свету і абсалютнага чэмпіёна СССР у практыкаваннях на кольцах.

Самы цікавы, напэўна, з людзей, у гонар якіх назавуць новыя вуліцы, Імануіл Велікоўскі — лекар і псіхааналітык , стваральнік нетрадыцыйных тэорый ў галіне гісторыі, геалогіі і астраноміі; у прыватнасці, аўтар «рэвізіянісцкай храналогіі», якая пераглядала шэраг палажэнняў старажытнай гісторыі.

Меткі: , , , , , , , ,

Чытайце яшчэ