“Вітэн” – срэбраны прызёр

Другі сезон запар віцебскі міні-футбольны клуб “Вітэн” становіцца срэбраным прызёрам чэмпіяната краіны.

У мінулым сезоне наш клуб у фінальнай серыі плэй-оф саступіў “Сталіцы”. А ў гэтым - віцеблянам перашкоду учыніў “Лідсельмаш”.

Але сёлета падапечныя Юрыя Поклада былі вельмі блізкія да залатых медалёў. У фінальнай серыі (да трох перамог адной з каманд) “Вітэн” вёў 2:0. Але клуб з Гродзеншчыны здолеў усталяваць парытэт у серыі. Сёння, у пятым матчы, “Лідсельмаш” па пенальці (6:7) (асноўны і дадатковы час скончыўся 0:0) аформіў тытул чэмпіёна і права прадставіць нашу краіну ў Кубке УЕФА.

Меткі:

Чытайце яшчэ