У Лужасна пройдуць бясплатныя экскурсіі

На Дні горада гісторык запрашае выбрацца ў прыгарад. 27 чэрвеня можна далучыцца да пешых альбо веласіпеднай экскурсіі па .

У Лужасна пройдуць бясплатныя экскурсіі

Вы пабачыце Узнясенскую царкву (1908 г.), былую царкву Ўзвіжання Крыжа (1815 г.), яркі прыклад мадэрну пачатку ХХ с. — былы будынак Земляробчай школы. Прагуляецеся па памятных месцах пасёлка і вядомым Лужаснянскім дэндрэпарку.

У вольны час можна завітаць у спартыўны комплекс Віцескага кадэцкага вучылішча, на стадыён агракаледжа альбо паглядзець, як будуецца Віцебская ГЭС.

У Лужасна ходзяць гарадскі аўтобус № 35 (адпраўляецца ад чыгуначнага вакзала на вул. Кірава), маршрутныя таксі № 55, 56, 76. Праз 20–25 хвілін даяжджаем да прыпынку “Гімназія”, і ідзем да царквы.

Пешыя экскурсіі пачынаюцца ў 13:00 і 15:00. У 17:00 — для тых, хто на роварах!


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Иван   Thumb up Thumb down +1
      23/Чэрвень/2015 у 10:55

      В каком месте сбор?

    2. Krasota   Thumb up Thumb down 0
      23/Чэрвень/2015 у 17:24 1

      Доезжаете до остановки " Гимназия " , затем на 150 м вернуться - сбор у церкви .

    Каментаваць