У Віцебску адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Някляевым

У суботу, 25 ліпеня, у памяшканні «Еўрапейскага клуба» ў Віцебску пройдзе сустрэча з паэтам і грамадскім дзеячом Уладзімірам Някляевым.
У культурна-дзелавым цэнтры «Першамайскі» ў Віцебску 13 снежня прайшоў перадвыбарчы сход кандыдата ў прэзідэнты, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева. Фота Сержука Серабро

Спадар Уладзімір з'яўляецца аўтарам каля 20 кніг паэзіі, стваральнікам тэкстаў шматлікіх папулярных песень. У 1998-2001 узначальваў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Адзін з заснавальнікаў беларускага ПЭН-цэнтру. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. Сустрэча з віцебскімі чытачамі, па словах арганізатараў, будзе, галоўным чынам,не палітычнай, а паэтычнай.

Сустрэча адбудзецца ў “Еўрапейскім клубе”, які месціцца ў доме №5 на 1-й Сенненскай вуліцы. Пачатак у 15:00.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ