“Віцебск” узяў верх над брэсцкім “Дынама”
17-ты тур нацыянальнага першынства па футболе ўнёс пазітыў у футбольнае жыццё горада.
На восьмы сектар вярнуліся фаны, якія адсутнічалі тут некалькі месяцаў. З’яўленне актыўных прыхільнікаў “Віцебска” прынесла жывізну на стадыён.
І галоўная падзея футбольнага дня - “Віцебск” дома перамог брэсцкае “Дынама” (2:0).
Матч праходзіў цалкам пад дыктоўку віцяблян. Яны стварылі дастатковую колькасць галявых момантаў. Часам здавалася, што мячу больш няма куды дзявацца, як толькі трапляць у сетку варот. Аднак рэалізавалі землякі ўсяго толькі два з іх, і тыя напрыканцы гульні.