У Віцебску збіраюць грошы на аперацыю актрысе коласаўскага тэатра Наталлі Саламаха-Конанавай

Актрысе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Наталлі Саламаха-Конанавай тэрмінова неабходная аперацыя ў сувязі з тым, што ў яе дыягнаставаная пухліна правага моста-мозжачкавага кута.
Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Наталля Саламаха-Конанава. Фота kolastheatre.by

Грошы патрэбныя на аперацыю і наступную рэабілітацыю за межамі Беларусі. Для ахвяраванняў адкрытыя дабрачынныя рахункі ў аддзяленні №200/140 філіяла №200 ААТ “ААБ Беларусбанк”, Віцебск, вул. Смаленская, 9А, код філіяла ўкладаатрымальніка 635:

  • беларускія рублі - транзітны рахунак 3819382103002 на дабрачынны рахунак №43;
  • расійскія рублі - транзітны рахунак 3819382100018 на дабрачынны рахунак №32;
  • долары ЗША - транзітны рахунак 3819382100018 на дабрачынны рахунак №83;
  • еўра - транзітны рахунак №3819382100018 на дабрачынны рахунак №24.

Трэба пазначыць атрымальніка “Наталля Леанідаўна Саламаха-Конанава” і мэту “аперацыя і рэабілітацыя”.

Таксама дабрачынны плацёж можна зрабіць праз сістэму інтэрнэт-банкінга на адмысловай старонцы рахункаў для ахвяраванняў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ