Інтрыга застаецца

Да канца чэмпіяната краіны па футболе засталіся 3 туры. Лёс “Віцебска” складана прадбачыць: ці то клуб застаецца ў “вышцы”, ці то яго чакае першая ліга.

Асноўнымі прэтэндэнтамі на “вылет” з вышэйшай лігі на дадзены момант з’яўляюцца "Слуцк", “Віцебск” і “Гомель”.

Да 23-га тура (які завяршыўся ўчора матчам паміж брэсцкім “Дынама” і “Гомелем) адрыў віцяблян ад апошняга месца складаў 5 ачкоў. Зараз сітуацыя для “Віцебска” ўскладнілася. Наша каманда ў 23-м туры саступіла “БАТЭ”, а “Гомель”, які займае апошні радок, разграміў брэсцкае “Дынама” (4:0) і скараціў адставанне ад віцяблян да двух ачкоў.

Наперадзе, што ў “Гомеля”, што ў “Віцебска”, - складаныя гульні. Пры добрым раскладзе гэтыя клубы яшчэ могуць застацца ў эліце, а пакіне, да прыкладу, вышэйшы дэвізіён “Слуцк”. Але для гэтага ім трэба перамагаць.

Меткі:

Чытайце яшчэ