Старадаўні дом на Камсамольскай вуліцы паспрабуюць прадаць

Дом №28 (гісторыка-культурная каштоўнасць 3 катэгорыі) на Камсамольскай вуліцы ў Віцебску, які паступова разбураецца, выставілі на аўкцыён.
Старадаўні дом на Камсамольскай вуліцы паспрабуюць прадаць. Фота Сержука Серабро

Гэты дом у шэрагу іншых на былой Ніжне-Пятроўскай вуліцы адносіцца да забудовы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Будынак даўно быў адселены, шмат гадоў стаяў без нагляду і паступова пачаў разбурацца.

Старадаўні дом на Камсамольскай вуліцы паспрабуюць прадаць. Фота Сержука Серабро

Як паведаміў аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама ў каментары да артыкулаННВ” пра гэты дом, з 10 лютага 2015 года будынак на балансе ў ЖРЭТ Кастрыніцкага раёна. Для дома быў распрацаваны пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці, а яго ацэнка зробленая ААТ “Белрэстаўрацыя”.

Старадаўні дом на Камсамольскай вуліцы паспрабуюць прадаць. Фота Сержука Серабро

Дом будзе прадавацца з аўкцыёна, які адбудзецца30 снежня, з пачатковым коштам 4 400 943 033 рублёў. Будынак можа быць выкарыстаны як пад жыллё, так і для стварэння нейкага бізнесу, за выключэнне ігравога і рытуальных паслуг.

У гэты ж дзень на аўкцыён будуць выстаўлены яшчэ дзве гісторыка-культурныя каштоўнасці — дом №20 па вуліцы Калініна (пачатковы кошт у 2 232 244 912 рублёў) і дом №4 на Смаленскай плошчы (пачатковы кошт у 2 826 061 552 рублёў).

Нагадаем аднак, што, як пісалі “Народныя навіны Віцебска”, нягледзячы на некалькі аўкцыёнаў так і не прададзеныя старадаўнія дамы на вуліцы Дзімітрава, хоць іх кошт быў зніжаны ўдвая і зараз складае 3 357 587 162 рублёў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ