Артысты тэатра імя Якуба Коласа атрымалі ўрадавая ўзнагароды

Артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і ўзнагароджаныя ордэнам і медалём Францыска Скарыны адпаведна, а атрымала званне Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

Указ аб узнагароджанні за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у хімічнай прамысловасці і сельскай
гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сродкаў сувязі, аховы здароўя, адукацыі,
мастацтва, культуры і спорту шэрагу дзеячоў быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнка 28 студзеня.

Тадэвуш Антонавіч Кокштыс працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1958 года пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вядучы майстар сцэны, у 1984 годзе ён атрымаў званне Народны артыст Беларусі, а праз два гады стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1986).

Пятро Ламан у ролі дзеда ў спектаклі “Пахавайце мяне за плінтусам” пад час бенефіса. Фота Сержука Серабро

Пятро Аляксандравіч Ламан працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1971 года пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (курс Уладзіміра Маланкіна). Мае званне вядучага майстра сцэны. Таксама вядомы публіцы як выбітны паэт і перакладчык.

Галіна Букаціна. Фота з архіва тэатра

Галіна Мікалаеўна Букаціна працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1981 года пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У 2002 годзе яна атрымала званне вядучага майстара сцэны.


Меткі: , , , , , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. cinic   Thumb up Thumb down +2
      2/люты/2016 у 14:21

      Нашы вiншаваньнi !!!!

    2. guest   Thumb up Thumb down -1
      2/люты/2016 у 22:59 1

      cinic пісаў:

      Нашы вiншаваньнi !!!!

      Сирожа, калі апошні раз быў у Коласаўскім тэатры? Ат карлухи он далико находзицца?

    Каментаваць